Чарговыя вучэнні супрацоўнікаў МНС прайшлі ў рэгіёне

20 декабря 2013

Выратаванне людзей, што тонуць, - справа рук супрацоўнікаў МНС. Сёння ратавальнікі вызвалілі з палону рыбака, а потым легкавы аўтамабіль. Гэта, вядома, легенда для вучэнняў, але навыкі, якія яны атрымалі сёння, могуць спатрэбіцца ў любы момант.

Антаніна Станкевіч прадоўжыць тэму.


Чалавек у лунцы - прафесійны вадалаз-ратавальнік, які дакладна ведае што рабіць у экстрэмальнай сітуацыі. Чаго нельга сказаць пра простых людзей.


Дапамога паспявае даволі хутка - праз некалькі хвілін нядбайны рыбак аказваецца на беразе. Але ўсяго гэтага можна было б пазбегнуць, тонкі лёд - рэч даволі непрадказальная.


А гэта ўжо другі этап вучэнняў. Задача ратавальнікаў вызваліць з вады вадзіцеля, а потым яго аўтамабіль. Спраўляюцца літаральна за некалькі хвілін. У тэлебачання малюнак, у ратавальнікаў вопыт, які можа спатрэбіцца ў любы момант.


Далей справа за медыкамі. Дарэчы, яны раяць не проста чакаць дапамогі. А перад выхадам на вадаём не лішнім будзе вывучыць тое, што на іх прафесійнай мове завецца рэанімацыйнымі мерапрыемствамі.


За вучэннямі назіраюць не толькі кіраўнікі МНС, журналісты і цікаўныя людзі, але і рыбакі. Пасля таго, як вучэнні скончаныя, некалькі чалавек пакідаюць пакуль яшчэ тонкі небяспечны лёд.