Чарговыя прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у найбліжэйшую суботу

8 января 2020
Да прадстаўнікоў улады  можна звярнуцца напрамую. Чарговыя прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у найбліжэйшую суботу, 11 студзеня. У сталіцы з 9:00 да 12:00 на пытанні мінчан будзе адказваць першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі. А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае першы намеснік губернатара Ігар Макар. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.