Чарговыя прыклады безгаспадарчасці выявілі кантралёры ў Мінскай вобласці

30 июня 2015

Работнікі Вілейскага прадпрыемства знеслі ў раёне 58 жывёлагадоўчых будынкаў. Прычым свой дазвол на знос кіраўніцтва гаспадарак не давала, яго проста паставілі перад фактам. Зрэшты, гісторыя на гэтым не скончылася. Будаўнічыя адходы, а гэта 15 тон, былі закапаны прама на месцы. А гэта жывыя грошы. Чым для вінаватых можа закончыцца навядзенне такога "парадку", высвятляў Юрый Шаўчук (відэа).