Чарговыя факты пасрэдніцтва ў сферы ЖКГ

5 мая 2014

Чарговыя факты пасрэдніцтва ў сферы ЖКГ выявіла рабочая група па пытаннях у дадзенай галіне. Гэтым разам у Наваполацку. У горадзе функцыянуе ЦЭЦ, якая выпрацоўвае цеплавую энергію і прадае яе арганізацыі ЖКГ. А тая, у сваю чаргу, спажыўцам. Аб недапушчальнасці пасрэдніцтва ў сферы ЖКГ гаварыў Кіраўнік дзяржавы ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Так, любыя факты павышэння цэн звыш прагнознага ўзроўню павінны быць прадметам дэталёвага аналізу і разбору.



Колькі каштуе перапрадажа цяпла бюджэту, падлічыла Вольга Маслоўская.


Тратуары і пешаходныя дарожкі ў мікрараёне Васілеўцы Наваполацка ўсе ў выбоінах. Як залатаць ямы, калі ў бюджэце прадпрыемствы тыя ж дзіры? Фінансавым ярмом на балансе мясцовага ЖРЭА ляжаць цепласеткі.


За год на абслугоўванне цепласетак камунальнікі Наваполацка затрачваюць каля мільярда рублёў. Сума спісваецца ў страты прадпрыемства. А між тым гэтых грошай хапіла б на капітальны рамонт даху вось такога пяціпавярховага дома.


Цяплом горад забяспечвае Наваполацкая цеплаэлектрастанцыя. Ад яе энергія паступае ў цэнтральны цеплавы пункт. Але на паўдарозе ўласнік змяняецца. Лініі, што ідуць да жылых дамоў, школ і садкоў, ужо лічацца на балансе ЖКГ. Відавочна, што ў такой схеме ЖКГ - трэці лішні.


Пазбавіцца ад пасрэдніка дзеля патаннення кошту камунальных паслуг патрабуе і Кіраўнік дзяржавы. Гэта пытанне ўзнімалася і на штогадовым Пасланні да парламента і беларускага народа. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, любыя факты павышэння цэн звыш прагнознага ўзроўню павінны быць прадметам дэталёвага аналізу.


Такая сітуацыя характэрная для краіны ў цэлым. Да такой высновы прыйшла міжведамасная рабочая група па ЖКГ. І праблему можна вырашыць.


Анатоль Шагун, намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі: У першую чаргу ліквідаваць пасрэднікаў, лішнія звёны кіравання гэтымі цеплавымі сеткамі. Гэта дазволіць эфектыўна кіраваць і аказваць паслугі цеплазабеспячэння, знізіць выдаткі на аказанне паслуг, скараціць страты цеплавой энергіі, вырашыць усялякія міжведамасныя праблемы ў эксплуатацыі сетак, павысіць і аператыўнасць ліквідацыі аварый, больш эфектыўна планаваць інвестыцыі ў развіццё сетак і цеплавых крыніц менавіта ва ўвязцы, у комплексе.


Вольга Кукушкіна, намеснік начальніка ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама: Цеплавыя сеткі і цеплапункты, разлікі з насельніцтвам павінны быць перададзеныя на баланс Белэнерга. Гэта дазволіць знізіць выдаткі на метр квадратны па жылым фондзе. У Наваполацку гэта 50 рублёў на квадратны метр за месяц.



Сёння энергетыкі атрымліваюць грошы за падачу, а не за фактычнае цяпло ў нашых дамах. Розніца кампенсуецца з бюджэту. На думку рабочай групы, перадача сетак на баланс энергетыкам аптымізуе страты. Зацікаўленасць у гэтым відавочная, бо выдаткі кампенсаваць прыйдзецца за свой кошт.