Чарговую серыю спецыяльнага праекта АТН "На кантролі Прэзідэнта" глядзіце заўтра ў 21:45 на "Беларусь 1"

14 августа 2018

Беларусь сёння робіць актыўную стаўку на развіццё прамысловасці ва ўсіх рэгіёнах. Важны сектар эканомікі заўсёды на строгім кантролі Прэзідэнта. На мінулым тыдні падчас наведвання Гомельскай вобласці Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў: папяровая фабрыка ў Добрушы і цэлюлозны камбінат у Светлагорску - важныя звёны эканомікі. І яны павінны запрацаваць на поўную магутнасць у найбліжэйшы час. Камбінат - другая па маштабе будоўля ў Беларусі. Інвестыцый амаль мільярд долараў. Ды і цэлюлоза - прадукт вельмі запатрабаваны ў свеце. Пакупніка знайсці не праблема, прычым па добрай цане - 800 долараў за тону. Здавалася б, бяры і зарабляй. Але вось ужо трэці год запуск гіганта буксуе. 

Што будзе з камбінатам? І як выконваюцца даручэнні беларускага лідара? Аб гэтым чарговая серыя спецыяльнага праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта". Глядзіце ў сераду пасля "Панарамы".