Чарговы чыгуначны эшалон з Маскоўскай вобласці прыбыў у Брэст

10 сентября 2013

Зараз падрыхтоўка да стратэгічных вучэнняў завяршаецца. Сёння чарговы чыгуначны эшалон з Маскоўскай вобласці прыбыў у Брэст. У рэгіёне ваенныя манеўры пройдуць на трох палігонах. Вучэнні ж Захад-2013 стартуюць 20 верасня на тэрыторыі Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі. У сумесным марш-кідку прымуць удзел каля 13 тысяч вайскоўцаў, больш чым 350 адзінак баявой тэхнікі.