Чарговы збой у працы Facebook і Instagram

9 октября 2021
У працы Facebook і Instagram зноў адбыўся збой - аб непаладках у працы сэрвісаў паведамілі карыстальнікі па ўсім свеце.  Даныя аб праблемах з Facebook пачалі паступаць вечарам, больш за ўсё скаргаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Германіі, Італіі, перабоі адзначаліся ў Беларусі і Расіі. Большасць карыстальнікаў скардзяцца на працу дадатку, адзначаюцца збоі пры злучэнні з серверам, адлюстраванні стужкі навін і працы з сайтам. Кампанія Facebook паведаміла, што працуе над ліквідацыяй непаладак. 

На гэтым тыдні ўжо назіраліся маштабныя збоі сацсетак. Для Facebook гэта стала самым працяглым адключэннем з 2008 года. На фоне тэхнічных праблем знізіўся кошт кампаніі на біржы.