Чарговы рэйс у Ірак з Нацыянальнага аэрапорта Мінск – больш за 400 бежанцаў паляцелі дамоў

10 декабря 2021

Чарговы рэйс у Ірак адправіўся сёння з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Усяго на борт зарэгістравана 417 пасажыраў, сярод іх двое дзяцей да 2 гадоў. Як і раней, для бежанцаў выдзелілі асобную залу чакання. Людзям далі харчаванне, ваду і нават цацкі для малых. Нягледзячы на тое што іх дом разбураны, яны ўсё ж рашыліся вярнуцца на радзіму. Многія проста не вытрымліваюць тых умоў, у якія іх паставілі польскія сілавікі на мяжы.

Як не раз адзначаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, сілком людзей з Беларусі ніхто выдвараць не будзе. Тым часам мы гатовы дапамагаць па меры магчымасцяў і тым, хто застаецца ў крызісным цэнтры на мяжы. Дададзім, на заўтра, 11 снежня, запланаваны яшчэ адзін вывазны рэйс у Эрбіль.




Тэгі:

#Мигранты