Чарговы п'яны паўторнік стаў перад судом

20 марта 2014

Сёння адбылося адкрытае пасяджэнне па справе 19-гадовага жыхара сталіцы. Першы раз хлопец трапіў у поле зроку ДАІ ў снежні мінулага года. Тады экспертыза паказала, што малады чалавек сеў за руль у стане алкагольнага ап'янення. Парушальніка пазбавілі вадзіцельскага пасведчання на тры гады. Да таго ж яму трэба было выплаціць вялікі штраф - амаль 8 мільёнаў рублёў. Не прайшло і трох месяцаў, і ў лютым ужо бяспраўнік ізноў быў спынены за п'яную язду.
Канфіскаваны і аўтамабіль парушальніка. У бліжэйшы час Опель Вектра сыдзе з малатка на аўкцыёне, а малады чалавек павінен выплаціць штраф.