Ужо чацвёрты чартар авіякампаніі "Белавія" сёння ўначы даставіў з маскоўскага аэрапорта Унукава ў Мінск грамадзян Беларусі і іншых краін. На борце знаходзіліся 138 чалавек. 63 беларусы, астатнія ў асноўным украінцы, а таксама грамадзяне Германіі, Марока, Узбекістана і Таджыкістана. Для іх пералёт праз Мінск - практычна адзіная магчымасць трапіць на радзіму. Нагадаем, раней ужо былі арганізаваны тры чартарныя рэйсы "Белавія" ва Унукава для дастаўкі беларускіх грамадзян дамоў.
Чарговы чартар "Белавія" даставіў беларусаў з Унукава на радзіму
26 марта 2020