Чарговая трэніроўка да парада адбудзецца сёння ўвечар

22 июня 2017

Набліжаецца і яшчэ адна памятная дата. Беларусь літаральна праз паўтара тыдня адзначыць галоўнае дзяржаўнае свята. Падрыхтоўка да парада да Дня Незалежнасці працягваецца. Гарады ўжо ўпрыгожаныя ў святочныя колеры, а ў Мінску праходзяць рэпетыцыі на праспекце Машэрава.

Чарговая трэніроўка - і сёння ўвечар. З-за гэтага частка праспекта ад вуліцы Даўмана да Пераможцаў будзе перакрытая з 10-ці вечара да паўночы. Карта зараз - на вашым экране. На гэтым участку таксама не будзе хадзіць грамадскі транспарт. Таму аўтамабілістам варта загадзя падумаць аб маршруце аб'езду.