Чарговая трэніроўка да парада на Дзень Незалежнасці пройдзе сёння ўвечар

19 июня 2017

У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да парада на Дзень Незалежнасці. Ваенная тэхніка ўжо скончыла трэніроўкі на аэрадроме Ліпкі. На вуліцах Мінска рэпеціруюць байцы роты ганаровай варты. Сёння ўвечар - чарговая трэніроўка. У парадным разліку больш за сотню вайскоўцаў. Рэпетыцыі пешых разлікаў пройдуць ля абеліска "Мінск - горад-герой" сёння і 22 чэрвеня з 10-ці вечара і да 12-ці ночы.

У гэтыя дні частка праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будуць закрытыя для руху транспарту. ДАІ рэкамендуюць аўтаўладальнікам планаваць свой маршрут загадзя. Генеральныя рэпетыцыі пройдуць 24 і 28 чэрвеня.