Чарговая тэлефонная лінія прайшла ў Мінгарвыканкаме

7 марта 2015

На прамой сувязі быў кіраўнік спраў сталічнай мэрыі Мікалай Котаў. За тры гадзіны працы адказы на свае пытанні атрымалі каля 70 чалавек. Большасць праблем тычылася сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама льгот для пенсіянераў і шматдзетных сем'яў. Да таго ж паступіла некалькі званкоў ад жыхароў новых мікрараёнаў. Там не хапае дзіцячых садкоў.

Некаторыя пытанні вырашалі адразу, іншыя былі ўзяты на кантроль спецыялістамі. Дарэчы, акрамя гэтага Мікалай Котаў павіншаваў жанчын, якія тэлефанавалі, з надыходзячым святам.