Чарговая серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта"

6 октября 2019

Перапрацоўка другаснай сыравіны. У гэтыя хвіліны журналісты АТН рыхтуюць да эфіру чарговую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта". У аб'ектыве здымачнай групы - паасобны збор смецця. Тэма блізкая Расіі, Амерыцы і, вядома, Беларусі. 

У барацьбе з адыходамі трэба аб'ядноўвацца - зусім нядаўна з высокай трыбуны саміта ААН заклікала і 16-гадовая экаактывістка Грэта Тунберг. З чаго пачынаць і да чаго быць гатовым? Рэгіянальныя цэнтры, заводы па спальванні смецця, адмова ад пластыку на карысць шкла і паперы. Даведаемся ўжо праз тры дні на "Беларусь 1".