Чарговая серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта" сёння на "Беларусь 1"

4 декабря 2019
З наступнага года выканаўцу жыллёва-камунальных паслуг будуць выбіраць выключна на конкурснай аснове. Правядзеннем тэндараў зоймуцца альбо службы заказчыка, альбо мясцовыя органы ўлады самастойна. Новаўвядзенне закране практычна ўсе жыллёва-камунальныя паслугі, акрамя вода-, газа- і электразабеспячэння, а таксама ацяплення. Якім чынам гэтыя правілы паўплываюць на сумы ў жыроўках? І якія яшчэ новаўвядзенні чакае сістэма ЖКГ Беларусі? Глядзіце чарговую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта" сёння на "Беларусь 1".