Чэргі на кватэры для шматдзетных сем'яў у Мінску скароцяцца

19 декабря 2019
За  найбліжэйшыя два гады чэргі на кватэры для шматдзетных сем'яў у сталіцы скароцяць. Будуць пабудаваны аднакватэрныя блакаваныя жылыя дамы ў мікрараёнах Сокал, Чыжоўка,  у жылым раёне ля вёскі Зацань. Адпаведны ўказ напярэдадні падпісаў Прэзідэнт. Таксама дакумент дапаможа рэалізаваць даручэнне Кіраўніка зяржавы аб тым, каб з 2021 года вялікія сем'і адпраўлялі на будаўніцтва жылля на працягу аднаго года з моманту іх пастаноўкі на ўлік. Новыя дамы для мінчан зусім хутка з'явяцца і ў гарадах-спадарожніках. 

З улікам  попыту на жыллё ў Смалявічах там узвядуць 20 шматпавярховак. Таксама новыя дамы вырастуць у Дзяржынску, Заслаўі, Лагойску, Фаніпалі і Рудзенску.