Чэргі вялікагрузаў на беларуска-ўкраінскай мяжы стануць меншымі

15 мая 2013

Беларускія і ўкраінскія мытнікі створаць электронную сістэму папярэдняга абмену інфармацыяй. Мяркуецца, што дзякуючы ўкараненню новай сістэмы  на пунктах пропуску прайсці працэдуру мытнага афармлення стане больш  проста. А  кантроль над перамяшчэннем грузаў стане больш празрыстым. 

Віталь Краснабаеў ведае, калі заробіць праект.


На яго рэалізацыю адведзеныя 30 месяцаў і вылучаныя чатыры мільёны еўра. Новы праект дазволіць адысці ад папяровага мытнага афармлення. І перайсці на электронную сістэму, якая спросціць усе мытныя працэдуры. Зараз падаваць дакументы трэба будзе ў электронным выглядзе. І толькі адзін раз.  Як вынік - чэргаў на мяжы стане менш. А вось кантроль над перамяшчэннем і афармленнем грузаў будзе больш простым.


Асноўнае фінансаванне праекта ўзяў на сябе Еўрасаюз. Яго цікавасць на паверхні. І Беларусь, і Украіна мяжуюць з краінамі, якія ўваходзяць у Саюз. А значыць, паляпшэнне якасці працы на мяжы  дазволіць  развіваць турызм і легальны трансгранічны гандаль.


Новая сістэма абмену інфармацыяй з'явіцца ва ўсіх  пунктах пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы. Паралельна  супрацоўнікі дзвюх мытняў пройдуць навучальныя семінары.


Гэты новы праект пазіцыянуецца як пілотны. З часам, калі будзе адпрацаваны механізм абмену інфармацыяй, беларуска-ўкраінскі мытны вопыт можа быць выкарыстаны і ў краінах Еўрасаюза.