Чарга з сотні машын на беларуска-расійскай мяжы

12 июня 2018

У саюзных адносінах, на жаль, з перыядычнасцю ўзнікаюць праблемныя пытанні. Гэта кадры з беларуска-расійскай мяжы, дзе стаяць сотні машын. Чарга на выезд з Беларусі дасягала, па некаторых ацэнках, 12-15 кіламетраў. Міжнародная траса М1 - асноўная транзітная дарога ў Расійскую Федэрацыю. І, па словах вадзіцеляў, на гэтым участку такія заторы не ўласцівыя. Аднак сёння з самай раніцы вялікагрузныя аўтамабілі стаяць у чарзе па некалькі гадзін. Затрымка адбываецца на расійскім баку. На ўезд у Беларусь чэргаў няма. Афіцыйныя прычыны высвятляюцца - на месцы працуюць нашы карэспандэнты.