Чарга на сацыяльнае жыллё ў сталіцы скарацілася больш чым удвая

15 октября 2015

450 кватэр выдзеліла мэрыя для дзяцей-сірот, шматдзетных сем'яў і тых, хто выхоўвае дзяцей-інвалідаў. Менавіта гэтыя катэгорыі маюць права на доўгачаканыя квадраты. Іх, дарэчы, перадаюць ў пажыццёвае валоданне. Антаніна Станкевіч пазнаёмілася з навасельцамі.

Літаральна некалькі дзён таму яна атрымала ключы ад новенькай двухпакаёўкі, а ў думках паспела зрабіць дызайн-праект. Зараз сям’я чакае, пакуль майстры зробяць мэблю, плануюць доўгачаканае наваселле. Самы вялікі і светлы пакой - для сыноў Вадзіка і Андрэя.

Старэйшы сын - Вадзік - нарадзіўся з генетычным захворваннем. Праўда, пра сваё права на сацыяльнае жыллё Вікторыя доўга не ведала - дапамог выпадак. Сяброўка з такой жа праблемай падказала звярнуцца ў раённую адміністрацыю. Вікторыя так і зрабіла - менш чым праз год атрымала ключы ад новай кватэры.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў тлумачыць, што права на сацыяльныя метры маюць самыя неабароненыя катэгорыі. Гэта такія сем’і, як у Вікторыі, шматдзетныя, а таксама дзеці-сіроты.

Зараз у сталіцы чарга на сацыяльнае жыллё знізілася больш чым удвая - з 800 чалавек да 350. Дарэчы, тэрмін пражывання ў гэтых кватэрах неабмежаваны.

Да канца года ў Мінску павінны пабудаваць да 700 тысяч метраў жылля. У тым ліку і для тых, хто мае патрэбу ў сацыяльных метрах. Паралельна с жылымі квадратамі архітэктары і горадабудаўнікі плануюць і развіццё адпаведнай інфраструктуры.