Чарга на сацыяльнае жыллё ў Мінску скарацілася больш чым напалову

9 октября 2015

Жыллё для самых безабаронных. Чарга на сацыяльнае жыллё ў Мінску скарацілася больш чым напалову. Адразу 450 новых кватэр выдзелена сіротам, бацькам, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям. Такое рашэнне прынялі гарадскія ўлады. Зараз завяршаецца размеркаванне кватэр.

Новымі кватэрамі ўжо забяспечаныя ўсе сем'і з дзецьмі-інвалідамі, якія мелі патрэбу ў сацыяльным жыллі, і амаль палова дзяцей-сірот Мінска.