Чарга на мяжы стане электроннай

21 марта 2014

Сістэму браніравання часу праз Інтэрнэт запусцяць у Беларусі. Аб гэтым сёння падчас рабочай нарады ў Гродне заявіў старшыня Памежнага камітэта Беларусі Леанід Мальцаў. Разам з гэтым дапрацоўваецца і ўкараненне новага механізму памежнага кантролю.


Падрабязней аб інавацыях на мяжы - Дзмітрый Смірноў.



Мяжа павінна быць празрыстай і камфортнай для перасячэння, але непераадольнай для зламыснікаў. Гэта ідэальны яе фармат. Пры гэтым барацьба з кантрабандай і парушэннямі не павінны дастаўляць нязручнасці ні турыстам, ні бізнесменам. Спецыялісты ўпэўненыя, менавіта гэта і павінен забяспечыць механізм кантролю, які зараз распрацоўваецца ў памежным ведамстве.


Леанід Мальцаў, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі:


Прапускаючы дзясяткі тысяч грамадзян, не ствараць дыскамфорту, калі мы працуем з парушальнікамі. Мы да гэтага і імкнёмся. Таму што часцяком, што і казаць, бывае, што для таго, каб не дапусціць аднаго чалавека, тысячы чалавек ствараем нязручнасці. Гэтага не павінна быць.


Новыя прынцыпы памежнага кантролю не адзінае, што ў 2014 годзе зменіцца ў пунктах пропуску. Інавацыі закрануць непасрэдна аўтаперавозчыкаў.


Новая сістэма павінна змяніць сам фармат перасячэння мяжы. У ідэале пасля яе ўкаранення пакутлівае шматгадзіннае чаканне і кіламетровыя караваны фур ля памежпераходаў кануць у лету.


Рашэнне Памежнага камітэта мае на мэце звязаць перасячэнне мяжы і высокія тэхналогіі. Чэргі перанясуць у віртуальную прастору Інтэрнэту. А ў пунктах пропуску пабудуюць рэальныя тэрміналы для чакання.


Леанід Мальцаў, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі:


Будуць ствараць так званыя сервісныя зоны. І калі так сказаць, прыехаў не забраніраваўшы, - у сервіснай зоне ў нармальных умовах будзе чакаць. І гэта не калісьці будзе. А ўжо да канца цяперашняга года.


Зменяцца і самі пункты пропуску - стаўшы больш свабоднымі. І першымі, хто ад гэтага выйграе, будуць перавозчыкі. Дарагі час прастою фуры больш не трэба будзе ўпісваць у радок ўпушчанага прыбытку.


Васіль Дземянцей, начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні:


Перавозчыкі зацікаўленыя ў гэтым. Яны бачаць у гэтым стымул вызначаны і парадак. І адсутнасць гэтых доўгіх чэргаў менавіта на самой дарозе.


Запуск новай сістэмы электроннага браніравання пачнуць з памежнага пераходу Казловічы ў Брэсцкай вобласці. Пасля сістэму ўключаць на беларуска-літоўскай мяжы - у Каменным Логу і пункце пропуску Прывалка.