Звычайны УАЗ жыхар Брэста ператварыў у машыну-гібрыд

25 марта 2018

Аўтамабіль можа ездзіць на некалькіх відах паліва, у тым ліку і на дровах. Над пераробкай канструктар працаваў на працягу года. Што з гэтага атрымалася? Рэпартаж Вікторыі Патоні.

Звычайны вайсковы УАЗ Сяргей Агаеў ператварыў у гібрыдны аўтамабіль. Працуе тэхніка на бензіне і дровах. Канструктыўных змяненняў у машыне няма. Катлы ў выглядзе бочак усталяваны ззаду і ў любы момант іх можна зняць. Дровы спальваюцца без доступу кіслароду, атрымліваецца газ. Праз сістэму фільтрацыі ён паступае ў рухавік.

Палівам для ўстаноўкі служаць вось такія невялікія цуркі. Прычым, як пераконвае аўтар вынаходкі, гараць нават сырыя дровы. Прыкладна 20 кілаграмаў хапае на 100 кіламетраў. Заправіўся ў пачатку шляху і паехаў без прыпынкаў.

Тэхналогіі вынаходства газагенератарных установак вядомыя з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Менавіта іх узяў за аснову жыхар Брэста. Праўда, разлікі і чарцяжы рабіў самастойна. У гэтым нават быў азарт. На дровах машына разганяецца да 60 кіламетраў за гадзіну. Паводле задумкі аўтара пераробкі, пераключацель паліва з бензіну на дровы знаходзіцца пад капотам. Праблем з тэхаглядам няма.

Канструктар упэўнены, вялікай шкоды экалогіі машына не наносіць. А калі сумясціць правераную распрацоўку з сучаснымі тэхналогіямі, магчыма, з'явіцца новая эканамічная машына.

Сяргей захапляецца трофі-квэстамі па бездарожжы. Сур'ёзны іспыт яго машына-гібрыд пройдзе ўжо ў красавіку падчас чарговых спаборніцтваў.