Аб’яўлены лаўрэаты конкурсу "100 талентаў НАН Беларусі" за 2019 год

10 января 2020
Яшчэ 10 маладых навукоўцаў уключаны ў банк даных "100 талентаў НАН Беларусі". Лаўрэаты конкурсу аўтаматычна папоўняць рэзерв кіруючых кадраў Акадэміі навук, а таксама атрымаюць адначасовы грант на ўдзел у міжнародным навуковым форуме. Апроч гэтага, пры здавальняючай навукова-даследчай, педагагічнай і інавацыйнай дзейнасці, маладыя навукоўцы штогод будуць атрымліваць прэмію ў памеры 50 базавых велічынь. Знаходзіцца  ў банку даных "100 талентаў НАН Беларусі" кандыдаты навук могуць да 35 гадоў, дактары навук - да 45. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна мець навуковую ступень доктара навук альбо абараніць кандыдацкую дысертацыю.