Аб'яўлена штармавое папярэджанне - забарона на наведванне лясоў у Мінскай вобласці

31 мая 2023
Надзвычайная пажарная небяспека ў лясах Мінскай вобласці. Наведванне забаронена. Аб'яўлена штармавое папярэджанне. У рэжыме анлайн спецыялісты лясной аховы сочаць за гарызонтам з дапамогай камер відэаназірання з вышыні птушынага палёту. Сектары, якія праглядаюцца камерамі, перакрыжоўваюцца, таму кожны метр масіву - пад пільным кантролем. Любы, нават ледзь прыкметны дымок над верхавінамі дрэў - падстава выехаць на месца і правесці інспекцыю ўчастка.