Абвінавачаны ў забойстве Юліі Саламацінай атрымаў 17 гадоў пазбаўлення волі

5 февраля 2015

Абвінавачаны ў забойстве Юліі Саламацінай атрымаў 17 гадоў пазбаўлення волі, яго маці - 2 гады. Літаральна гадзіну таму суд Фрунзенскага раёна сталіцы абвясціў прысуд па адным з самых рэзанансных злачынстваў. Нагадаем, дзяўчына прапала ў ліпені мінулага года пасля спаткання з падазроным. Як устанавіла следства, п'яны малады чалавек задушыў Саламаціну, а затым разам з маці расчляніў цела ахвяры і паспрабаваў пазбавіцца ад астанкаў. Некалькі месяцаў падазроныя хаваліся ў лясах, а затым здаліся праваахоўнікам.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з Паўла Цыняўскага паўтара мільярда ў якасці пакрыцця маральнай шкоды. А яго маці, якая садзейнічала ва ўтойванні злачынства, выплаціць паўмільярда кампенсацыі. Падрабязнасці глядзіце сёння ў эфіры праграмы "Зона Х" і вячэрніх выпусках навін.