Абмеркаванне генплана Мінска працягваецца

10 ноября 2015

Рознаўзроўневая транспартная развязка, шматпавярховыя дамы і ніякай сядзібнай забудовы – сталічная вуліца Арлоўская зменіць свой выгляд. На працягу пяці гадоў горадабудаўнікі плануюць і пашырыць праезную частку дарогі. Жылыя кварталы побач з Арлоўскай будуць поўнасцю рэканструяваны: замест прыватнага сектара тут вырастуць шматпавярхоўкі. А на месцы скрыжавання вуліц Арлоўскай і Карастаянавай з’явіцца транспартная развязка.

Нагадаем, што тэрмін грамадскага абмеркавання генплана сталіцы працягнецца да 13 лістапада. Свае ідэі і прапановы па аднаўленні знешняга выгляду горада мінчане могуць пакінуць да канца тыдня ў прадпрыемстве “Мінскграда”.