Абмяркоўваецца пытанне ўключэння ў Грамадзянскі кодэкс аховы не толькі прыватнага жыцця, але і выявы грамадзяніна

31 октября 2022
Не дапусціць пазапраўнага распаўсюджвання персанальных даных. Навацыі ў Грамадзянскі кодэкс абмеркавалі сёння дэпутаты, эксперты прадстаўнікі дзяржорганаў і ведамстваў на пасяджэнні круглага стала ў ніжняй палаце парламента. Абарона асабістай інфармацыі беларусаў - гэты гарант бяспекі  прапісаны і ў абноўленай Канстытуцыі, таму важна ўнесці адпаведныя змены і ў заканадаўства. Разглядаецца пытанне ўключэння ў Грамадзянскі кодэкс аховы не толькі прыватнага жыцця, але і выявы грамадзяніна. 

 Чакаецца, што законапраект будзе прыняты ў другім чытанні да канца года.