Агульны электронны каталог уліку пакінутых аўто пачалі выкарыстоўваць у Мінску

8 апреля 2019

З аўтахламам змагацца па-новаму. У сталіцы пачалі выкарыстоўваць агульны электронны каталог уліку пакінутых аўто. Праграма дазваляе камунальным службам хутчэй вырашаць праблему захламленых двароў. Сёння адвезці безгаспадарную машыну на штрафстаянку могуць літаральна праз месяц  пасля адпраўленага гаспадару папярэджання.

Анастасія Хахуліна, начальнік юрыдычнага сектара ТАА "Белспецэвакуацыя":  "Праграма дазваляе выяўляць транспартныя сродкі на тэрыторыі горада Мінска, прывязваць іх каардынаты да GPS, ажыццяўляць фотафіксацыю самога транспартнага сродку з усіх бакоў і  ўсіх ракурсаў, адсочваць, кантраляваць тэрміны, аўтаматычна падрыхтоўваць запыты і паведамленні, апавяшчэнні і заявы, якія патрабуюцца".

Пры гэтым пазбавіць сталічныя двары ад аўтахламу, а сябе ад непатрэбных клопатаў можна і самастойна. За здачу старога аўто на металалом спецыялізаваныя прадпрыемствы гатовы ўладальніку заплаціць.