Інтэрнат для навучэнцаў каледжа мастацтваў адкрылі ў Мінскім раёне

6 ноября 2019
У навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў сёння наваселле. Інтэрнат для 240 чалавек адкрылі ў Мінскім раёне. Цяпер тут змогуць жыць усе іншагароднія студэнты. У 7-павярховым будынку 48 жылых блокаў, у кожным па два пакоі і асобны санвузел. Будучыя дзеячы мастацтва цяпер могуць трэніравацца ва ўласнай спартыўнай зале, праводзіць рэпетыцыі ў спецыяльна абсталяваных памяшканнях. Ёсць у інтэрнаце ўласная пральня. Спраектавалі будынак і па прынцыпах безбар’ернага асяроддзя, ёсць асобны пакой для навучэнцаў з абмежаванымі магчымасцямі.

Інтэрнат пабудавалі ў рэкордны тэрмін. Спецыялістам спатрэбілася крыху больш за паўгода. Бюджэту будынак каштаваў больш чым 6 мільёнаў рублёў.