На большасці маршрутаў інтэрвал руху скарочаны. Да 5 гадзіны раніцы 1 студзеня будуць курсіраваць 26 аўтобусных і па 10 трамвайных і тралейбусных маршрутаў.
У метрапалітэне заўтра графік працоўнага дня. Закрыецца ён толькі ў 4 гадзіны раніцы 1-га студзеня, а ў 5:30 электрычкі зноў павязуць першых пасажыраў.
У навагоднюю ноч ДАІ перакрые і ўчастак праспекта Пераможцаў - ад перасячэння праспекта Незалежнасці з вуліцай Леніна да праспекта Машэрава.













