Грамадскі савет пры МУС у дзеянні

19 ноября 2013
Кіраўнікі СМІ Беларусі, дзеячы культуры, палітыкі, прадстаўнікі царквы - усяго больш за 20 чалавек - сёння сабраліся ў галоўным міліцэйскім ведамстве, каб абмеркаваць праблемы алкагалізму і бяспекі на дарозе. Грамадскі савет пры МУС быў створаны паўгода таму і ўзначальвае яго старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Адна з асноўных задач савета - наладзіць двухбаковую сувязь паміж насельніцтвам і вартавымі парадку.

Сёння ж работа савета прадоўжыцца ў рэжыме жывых зносінаў. Старшыня грамадскага органа Генадзь Давыдзька сустрэнецца з людзьмі, выслухае кожнага і разам з міліцыяй яны паспрабуюць вырашыць найбольш важныя пытанні.