Грамадскія прыёмныя “Белай Русі” падчас выбарчай кампаніі - 2015 будуць працаваць у асаблівым рэжыме

16 апреля 2015

Пра гэта нашым карэспандэнтам паведаміў старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання. Напярэдадні менавіта Барысаў стаў пляцоўкай буйнога рэгіянальнага навукова-практычнага семінара для прадстаўнікоў “Белай Русі” і ідэёлагаў. Галоўная тэма форуму - будучая палітычная кампанія па выбарах Прэзідэнта Беларусі. Усе арганізацыйныя нюансы ўдзельнікі семінара мелі магчымасць абмеркаваць непасрэдна з сакратаром Цэнтральнай выбарчай камісіі. Акрамя таго, Акадэмія навук краіны прадставіла на форуме апошнія сацыялагічныя даследаванні і аналіз дзейнасці сучасных палітычных партый. Падчас дыскусіі асаблівую ўвагу надалі дзейнасці грамадскіх прыёмных.

Уладзімір Васільеў, старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь": "У дні выбарнай прэзідэнцкай кампаніі мы ўжо будзем прымаць не адзін раз за месяц, не два разы за месяц, а будзем пераводзіць грамадскія прыёмныя ў рэжым "выбары". А рэжым "выбары" - гэта значыць кожны дзень па 3-4 гадзіны мы будзем надаваць працы прыёмнай. Ідуць ветэраны Вялікай Айчыннай, шмат ёсць і падказак падчас зваротаў у грамадскія прыёмныя. Мы гэта вельмі цэнім".

Да пачатку актыўнай фазы галоўнай палітычнай кампаніі гэтага года такія навукова-практычныя семінары, арганізаваныя пры падтрымцы Акадэміі навук краіны, пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.