Зносіны без пасрэднікаў

11 декабря 2013
Сёння ў Мінпрацы і сацабароны Беларусі першы намеснік міністра Пётр Грушнік адказваў на пытанні грамадзян па тэлефоне. У асноўным беларусаў цікавілі пенсіі і дапамогі, працаўладкаванне і занятасць. Дарэчы, у першым квартале будучага года ведамства правядзе каля двух дзясяткаў прамых тэлефонных ліній.