Агульнагарадскія кірмашы працягваюць радаваць жыхароў і гасцей сталіцы

26 октября 2013

Партызанскі праспект сёння стаў галоўным гандлёвым пунктам. Тут размясцілася прадукцыя каля шасці дзясяткаў вытворцаў. Мікрараёны таксама не засталіся без кірмашоў. Як сцвярджаюць аматары сельгасшопінгу, разнастайнасць выбару і якасць - галоўная каштоўнасць такіх мерапрыемстваў.


А ў наступныя выхадныя ў сталіцы можна набыць прадукцыю вытворцаў Магілёўскай вобласці. Як заўжды, пляцоўка ля Палаца спорту будзе чакаць сваіх пакупнікоў у суботу і нядзелю.