Агульнагарадскі кірмаш разгорнецца заўтра ля "Чыжоўка-Арэны"

11 октября 2019
Восеньскія кірмашы працягваюцца! Назапасіць сезонную садавіну і гародніну можна сёння на гандлёвых пляцоўках у Кастрычніцкім, Маскоўскім, Партызанскім і Першамайскім раёнах. Яны праходзяць у міні-фармаце. А вось агульнагарадскі кірмаш ля "Чыжоўка-Арэны" разгорнецца заўтра. Па даступных цэнах можна будзе набыць не толькі "сезонныя вітаміны". На пляцоўцы прадстаўлены шырокі асартымент і іншай прадукцыі: хатнія нарыхтоўкі, рыба, мясныя вырабы і пасадачны матэрыял. А для ветэранаў, інвалідаў і пакупнікоў старэйшых за 70 гадоў арганізуецца бясплатная дастаўка

А каля Палаца спорту агародніну і садавіну можна будзе набыць у наступныя выхадныя - 19 і 20 кастрычніка. Усяго ж у Мінску запланавана амаль 160 кірмашоў. Адрасы ўсіх гандлёвых пляцовак і час працы - на сайце Мінгарвыканкама.