Адразу пасля нарады Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з журналістамі. Многія з іх павінны былі прымаць удзел у заяўленай раней размове пра галоўнае, але з улікам сітуацыі сёння быў выбраны іншы фармат.
Атрымалася размова "на нагах" наконт самых вострых і актуальных тэм. Анансаваная сустрэча таксама адбудзецца, але пазней. Рэпарцёры цікавіліся ў Прэзідэнта падрабязнасцямі прынятых на нарадзе рашэнняў. Кіраўнік дзяржавы таксама адказаў на пытанне, якое апошнім часам актыўна раскручваюць у Сетцы: ці прызнае Беларусь ДНР і ЛНР. А яшчэ растлумачыў свой пункт погляду, чаму Украіна павінна пайсці на перамовы з Расіяй. Так, мы ўважліва сочым за сітуацыяй, гатовы да любога развіцця падзей, але ў той жа час нічога надзвычайнага не адбылося. Штучная паніка знарок ствараецца нашымі апанентамі і зразумела навошта. Мы жывём у звычайным рытме. Наперадзе ў нас рэферэндум, па графіку пройдуць і іншыя запланаваныя мерапрыемствы.













