Агульная даўжыня веладарожак сталіцы да 2015 года можа дасягнуць 500 кіламетраў

26 июля 2014

Мінск можа ўвайсці ў дваццатку гарадоў свету з найбольшай працягласцю веладарожак. Іх агульная даўжыня да 2015 года можа дасягнуць 500 кіламетраў. Па гэтым паказчыку беларуская сталіца можа перасягнуць Мадрыд, Брусель, Токіа і Рыа-дэ-Жанэйра. Паводле самых сціплых падлікаў, толькі ў Мінску веласіпедам карыстаецца больш як 400 тысяч чалавек, а гэта - кожны пяты гараджанін.


Наш карэспандэнт Надзея Сербіненка правяла веласуботу на вуліцах горада (відэа).