Узоры першых айчынных чаравікаў для лыж і лыжаролераў сёння прэзентаваў холдынг "Марка"

25 мая 2018

Распрацаваць спецыяльны абутак даручыў Прэзідэнт. І вось ад першых эскізаў да выпуску ўзораў прайшло менш за 2 месяцы. Акцэнт не толькі на дзіцячыя спартыўныя школы. Холдынг плануе выпускаць спецыяльны абутак для аматараў спорту ўсіх узростаў. У найбліжэйшы час узоры накіруюць у Міністэрства спорту і турызму, дзе яны атрымаюць экспертную ацэнку. А пакуль па просьбе нашай здымачнай групы сваё меркаванне выказаў заслужаны трэнер БССР па лыжных гонках Аляксандр Саланенка. Марына Раманоўская працягне.

Ад першых эскізаў да прэзентацыі 18 узораў чаравікаў для лыж і лыжаролераў прайшло менш за 2 месяцы. Нават для вядомага холдынга - гэта рэкорд. Распрацаваць спецыяльны абутак даручыў Кіраўнік дзяржавы. Праект па стварэнні лыжных чаравікаў аб'яднаў лепшых спецыялістаў прадпрыемства.

Пры стварэнні ўзораў улічваліся ўсе нюансы. У першую чаргу, гавораць на прадпрыемстве, абутак павінен быць якасным. Выпускаць чаравікі плануюць з натуральнай скуры, а таксама сучасных штучных матэрыялаў. Прадугледжаны адразу тры віды мацавання. На прадпрыемстве падкрэсліваюць, што выпуск айчынных лыжных чаравікаў - адказны крок.

Галоўная задача - забяспечыць якаснымі чаравікамі выхаванцаў дзіцячых спартыўных школ. Але абмяжоўвацца толькі дзіцячым асартыментам холдынг не будзе. Першыя ўзоры спецыяльнага абутку выпусцілі ў Белазёрску

Дарэчы, буйная абутковая кампанія літаральна рэанімавала вытворчасць у невялікім горадзе Брэсцкай вобласці. Папярэдняе прадпрыемства, якое выпускала абутак, аказалася стратным. Зараз фабрыка атрымала новае жыццё. А брэнд - новае імя.

Кампанія спецыялізуецца і на вытворчасці спартыўнага абутку. Таму для выпуску лыжных чаравікаў ёсць усё неабходнае. Прадпрыемства будзе выпускаць спецыялізаваны абутак для ўсіх узростаў. Дакладная цана яшчэ не вызначана. Але ўжо вядома - гэта будзе цана нашых алімпійскіх перамог.

Заслужаны трэнер БССР па лыжных гонках Аляксандр Саланенка прафесійным поглядам ацэньвае ўсе 18 пар. На прэзентацыю спецыяліст з 40-гадовым стажам прыйшоў па просьбе Агенцтва тэленавін. Адразу папярэдзіў, што сваё меркаванне выкажа максімальна аб'ектыўна.

У серыйную вытворчасць запусцяць самыя ўдалыя ўзоры. І, мабыць, галоўную ацэнку навінцы дадуць спартсмены-пачаткоўцы, наперадзе ў якіх першыя, але вельмі важныя крокі ў спорце. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя