Узорнаму ансамблю танца "Беларусачка" - 35!

26 мая 2023

35 сезонаў у танцах. Юбілей удзельнікі ўзорнага ансамбля "Беларусачка" сустрэлі на сцэне. Дату калектыў адзначыў маштабным канцэртам. У аснове рэпертуару нацыянальныя танцы нашай краіны: полька, "Лявоніха", "Крыжачок", "Чарот". Малодшаму ўдзельніку калектыву няма і шасці гадоў, але на сцэне дзеці адчуваюць сябе ўпэўнена.

Нязменны кіраўнік "Беларусачкі" - рэжысёр і балетмайстар Ірына Багдановіч. Пад яе кіраўніцтвам калектыў стаў лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў.