Адукацыйны праект тэлеканала "Беларусь 3" выйшаў за межы студыі

1 сентября 2015

У Дзень ведаў адукацыйны праект тэлеканала "Беларусь 3" выйшаў за межы студыі. Віктарына "Размаўляем па-беларуску" сёння адбылася ў сталічнай гімназіі №4. Вядучая Алена Трацэнка правяла ўрок для навучэнцаў 6 "А". Удзельнікі адказвалі на цікавыя пытанні на веданне беларускай мовы, літаратуры, этнаграфіі і мастацтва.

Ад першага ўроку ў новым навучальным годзе ў школьнікаў засталіся не толькі новыя веды, але і памятныя падарункі. Усе ўдзельнікі тэлевіктарыны атрымалі падарункі з лагатыпам культурнага вяшчальніка "Беларусь 3".