Адукацыйная прастора для маладых матуль з'явілася ў Мінску
20 марта 2020
Пачаць уласную справу або знайсці новае хобі падчас водпуску па догляду дзiцяці. Адукацыйная прастора для маладых матуль з'явілася ў Мінску. Там будуць праходзiць фітнес-заняткі, творчыя майстар-класы, а таксама ўрокі па асновах бізнесу. Усе мерапрыемствы жанчыны могуць наведваць разам з дзецьмі. У новым цэнтры арганізуюць і сямейныя сустрэчы - кінапаказы, а таксама трэнінгі з псіхолагамі і педагогамі.













