Адукацыя стала адной з тэм тыдня, што найбольш абмяркоўваецца сярод беларусаў

18 августа 2017

Адной з галоўных тэм гэтага тыдня, што найбольш абмяркоўваецца сярод беларусаў, стала адукацыя, а менавіта тыя змены, якія могуць адбыцца ў гэтай сферы. Удасканальваць прапаноўваюць на ўсіх узроўнях: школы, каледжы, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы і ўніверсітэты. Прапаноў шмат, але пытанняў яшчэ больш. Таму рашэнне будуць прымаць узважана і паступова. І пакуль эксперты абмяркоўваюць, як лепш, мы вырашылі правесці сваё апытанне сярод школьнікаў, студэнтаў і бацькоў - тых, каго гэта напрамую закране (відэа).