"Зваротная сувязь". Гісторыя з хлопцам са Слуцкага раёна

17 марта 2019

Добры прыклад сумесных намаганняў атрымаў лагічнае завяршэнне як раз на гэтым тыдні - тая самая гісторыя з хлопцам са Слуцкага раёна. Нагадаем, Данііл Аксёнаў запісаў відэапросьбу Прэзідэнту для "Вялікай размовы", маўляў, няма залы для заняткаў спортам. 

Просьба маладога чалавека атрымала шырокую агалоску ў грамадстве. Агенцтва тэленавін падрыхтавала рэпартаж, і адгукнулася без малога ўся краіна. Зараз Данііл займаецца ў спартзале. А ў роднай школе дапамаглі адкрыць фітнес-залу з трэнажорамі. Вядома, такога эфекту хлопец не чакаў і вельмі шчаслівы. 

Дарэчы, матэрыял выходзіў у рамках нашай рубрыкі "Зваротная сувязь". У ёй нашы журналісты асвятляюць праблемныя пытанні, якія беларусы адпраўлялі Прэзідэнту ў рамках "Вялікай размовы". Усяго іх назапасілася больш як 2 тысячы. І, напэўна, на шматлікія будуць знойдзеныя адказы.