Звярнуцца да прадстаўнікоў улады напрамую можна падчас тэлефонных ліній

17 октября 2018

Звярнуцца да прадстаўнікоў улады напрамую і вырашыць бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні можна падчас тэлефонных ліній. Пройдуць яны ў сталіцы і Мінскай вобласці і ў гэту суботу - 20 кастрычніка.

У сталіцы на сувязь выйдзе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч. Задаць пытанні можна з 9 да 12 гадзін.

У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.