Звярнуцца да прадстаўнікоў улады напрамую можна падчас тэлефонных ліній

7 декабря 2018

Вырашыць бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні. Звярнуцца да прадстаўнікоў улады напрамую можна падчас тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу.

Заўтра з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.

У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе намеснік губернатара Мікалай Рагашчук. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць вострыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.