Звярнуццада прадстаўнікоў улады напрамую

23 апреля 2019

Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напрамую падчас тэлефонных ліній! Знайсці дакладныя адказы на спрэчныя пытанні можна і ў гэтую суботу, 27 красавіка. У сталіцы з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні грамадзян адкажа кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Ганна Мацельская. А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Сяргей Неўмяржыцкі. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.