Звярнуцца да прадстаўнікоў улады напрамую

20 декабря 2017

Знайсці адказы на хвалюючыя пытанні можна падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь будзе наладжана і ў гэтую суботу, 23 снежня.

З 9:00 да 12:00 на пытанні мінчан будзе адказваць першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі. Нумар тэлефона вы бачыце на экране.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае першы намеснік губернатара Ігар Макар. Задаць сваё пытанне можна да апоўдня. Нагадаем, звярнуцца да кіраўніцтва сталіцы і цэнтральнага рэгіёна па тэлефоне можна кожную суботу.