Звярнуцца да прадстаўнікоў улады напрамую

20 октября 2017

Вырашыць бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні можна падчас тэлефонных ліній. Пройдуць яны ў сталіцы і Мінскай вобласці і ў гэтую суботу – дваццаць першага кастрычніка.

У сталіцы на сувязь выйдзе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крапак. Задаць пытанні можна з дзевяці да дванаццаці гадзін, набраўшы нумар тэлефона, які зараз на экране.

У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе кіраўнік спраў аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.