Звярнуцца да прадстаўнікоў улады можна напрамую

8 января 2019

Вырашыць бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні прапануюць падчас тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую субботу, 12 студзеня.

У сталіцы з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан адкажа кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Ганна Мацельская.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае першы намеснік губернатара Ігар Макар. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі таксама можна да апоўдня. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.