Звароты жыхароў Нясвіжскага раёна выслухаў інспектар па Мінскай вобласці Аляксандр Бутараў

28 апреля 2021
У Нясвіжы асабісты прыём грамадзян правёў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласцi  Аляксандр Бутараў. Гэта яго першая сустрэча такога фармату з жыхарамі цэнтральнага рэгіёна пасля ўступлення на пасаду. Пытанняў было нямнога, праблемы вырашаюцца на месцах. Паступілі звароты наконт арэнднага жылля, працаўладкавання і падтрымкі народнай творчасці. Алена Дубініч, аўтар кнігі пра беларускія ручнікі, папрасіла дапамогі ў арганізацыі выпуску выдання і сувенірнай прадукцыі. Аляксандр Бутараў патлумачыў, што ацэнку мастацкай каштоўнасці прац павінны даць прафесіяналы, а кіраўніцтву раёна параіў запрашаць такіх таленавітых людзей на творчыя форумы, каб прывабліваць больш турыстаў.

Акрамя гэтага, Аляксандр Бутараў правёў у Нясвіжы прамую тэлефонную лінію. Звароты датычыліся пенсій, тэрміну адпрацоўкі пасля ўніверсітэта, якасцi прадуктаў і цэнаўтварэння. Кожны званок узяты на кантроль.